№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

«Сарока на шыбеніцы» Бахарэвіча выйдзе сёлета ў Германіі

29 красавіка 2010

«Сарока на шыбеніцы» Бахарэвіча выйдзе сёлета ў Германіі
Мой нямецкі перакладчык Томас Вайлер зрабіў велізарную працу, пераклаўшы раман менш чым за год. Засталося адрэдагаваць і выдаць. Выхад кнігі ў Нямеччыне плануецца на восень 2010», — адзначае Альгерд Бахарэвіч.

Урыўкі з рамана сёлета таксама публікаваліся ў чэшскім часопісе «Labyrint Revue» у перакладзе Сяргея Сматрычэнкі.

«Цяпер я заняты «Малой медычнай энцыклапедыяй Бахарэвіча», артыкулы якой штопятніцы выходзяць на сайце Радыё Свабода. У выніку будзе кніга эсэ, — кажа пісьменнік. — Перакладаю казкі братоў Грым. Ёсць задума выдаць поўны збор іх «Kinder- und -Hausmärchen» па-беларуску з каментарамі».
паводле nn.by

Чытайце таксама

417