№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Сталі вядомыя лаўрэаты афрыканскай літаратурнай прэміі імя Воле Шаінка

4 траўня 2010

Сталі вядомыя лаўрэаты афрыканскай літаратурнай прэміі імя Воле Шаінка
На разгляд сябраў журы было прадстаўлена каля 300 твораў, з якіх быў складзены лонг-ліст з 11 прэтэндэнтаў, і ў выніку – абраныя тры фіналісты.

На цырымоніі ўганаравання сталі вядомыя імёны пераможцаў – паўднёваафрыканца Капана Матлва (Kopano Matlwa) і былой старшыні Саюза нігерыйскіх пісьменнікаў (Association of Nigerian Authors) Вале Акэдзіран (Wale Okediran).

У папярэднія гады пераможцамі рабіліся нігерйскія пісьменніцы Сэфі Ата (Sefi Atta) і Ннэдзі Акарафор-Мбачу (Nnedi Okorafor-Mbachu).

Літаратурная прэмія імя Воле Шаінка была заснаваная ў 2006 годзе Фондам Lumina (The Lumina Foundation) і, па словах кіраўніка фонда, мае на мэце “натхненне людзей на чытанне, пісанне і мысленне”.

З кожным годам колькасць ахвотных пазмагацца за прэмію ў 20 000 даляраў толькі расце. У першы год прэміі было даслана 87 твораў з 4 афрыканскіх краінаў, сёлета прэтэндэнтаў было ўжо 330 з 11 краінаў Афрыкі.
паводле 234next.com

Чытайце таксама

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

іншыя навіны
111