№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Украіну ахопіць "Беларуская вясна"

6 траўня 2010

Украіну ахопіць
Фэст адкрыецца перформансам на Беларускай вуліцы “Лыжы на асфальце”: на лыжы стануць спартоўцы з Філадэльфіі, Варшавы і Бровараў.

У межах “Беларускай вясны-2010” пройдзе выстава беларускай рэпартажнай фатаграфіі “Belarus Press Photo 2010”, відэапаказы анімацыі, майстаркласы выцінанкі ад мастачкі Лоры Янушчык, прэзентацыя адзінага недзяржаўнага беларускамоўнага Belsat TV і шэраг лакальных акцый.

Навінкамі беларускай культуры падзеляцца госці фекстывалю: фтакарэспандэнт Вадзім Заміроўскі, літаратары Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Віталь Рыжкоў, Сяргей Прылуцкі, Павел Касцюкевіч, Вольга Бабкова, Барыс Пятровіч, Алеся Башарымава і іншыя.

Разынкай фэсту стане адкрыццё “Беларускай палічкі” ў сетцы кнігарняў “Є”. Цяпер неабавязкова украінцам чакаць наступнай “Беларускай вясны”, каб набыць кніжку па-беларуску.

паводле belarus.org.ua

Чытайце таксама

425