№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Найлепшыя дзіцячыя кнігі па версіі выдавецтва Puffin

7 траўня 2010

Найлепшыя дзіцячыя кнігі па версіі выдавецтва Puffin
Выдаўцы зазначылі, што ў хуткім часе гэты спіс будзе выдадзены ў выглядзе асобнага даведніка для бацькоў і будзе бясплатна распаўсюджвацца ў бібліятэках і кніжных крамах Вялікабрытаніі.

Вось кнігі-пераможцы па некаторых намінацыях:

Найлепшымі злыднямі і зламыснікамі прызнаная парачка з кнігі “ The Twits” Руалда Дала (Roald Dahl).

Найлепшы сентыментальны твор – “ Watership Down” (Ўотэршырпскія узгоркі) Рычарда Адамса (Richard Adams).

Найлепшая кніга для “абдымашак” – “ The Very Hungry Caterpillar” (Вельмі галодны вусень) Эрыка Карла (Eric Carle).

Найлепшай кнігай пра “кроў і кішкі” выдавецтва называе “ The Enemy” (Вораг) Чарлі Хігсана (Charlie Higson). Дарэчы, на другім месцы ў гэтай намінацыі апынуўся “Дракула” Брэма Стокера (Dracula by Bram Stoker), а на чацвертым – “Сабака Баскервіляў” Артура Конан Дойла (The Hound of the Baskervilles by Sir Arthur Conan Doyle).

Найлепшыя галаварэзы і адчайныя хлопцы ў “Востраве скарбаў” Роберта Стывенсана (Treasure Island by Robert Louis Stevenson).

Найлепшы герой: “Artemis Fowl” (Артэміс Фаўл) Ёна Колфера (Eoin Colfer). На чацвертым месцы ў гэтай намінацыі апынуліся “Прыгоды Гекльберы Фіна” Марка Твэна (The Adventures of Huckleberry Finn by Mark Twain).

Найлепшыя персанажы – ў кнізе “Charlie and Lola: Excuse Me But That is My Book” (Чарлі і Лола: Прабач, але гэта мая кніга) Лорэн Чайлд (Lauren Child).

Найлепшая кніга пра жывёл: “Spy Dog” (Сабака-шпіён) Эндру Коўпа (Andrew Cope). На трэцім месцы: “Мая сям’я і іншыя жывёлы” Джэралда Дарэла (My Family and Other Animals by Gerald Durrell).

Найлепшымі кнігамі пра сяброў і сям’ю выдавецтва лічыць “Dizzy” (Галавакружэнне) Кэці Кэсідзі (by Cathy Cassidy). На трэцім месцы: “Маленькія жанчыны” Луізы Мэй Олкат (Little Women by Louisa May Alcott).

Найлепшыя сярод найлепшых: “Stig of the Dump” (Стыг з Дампу) Клайва Кінга (Clive King). На трэцім месцы ў той жа намінацыі – кніга “Фінская сям’я мумітроляў”, Тувэ Янсан (Finn Family Moomintroll by Tove Jansson).

Найлепшая кніга пра чароўную краіну: “Аліса ў краіне цудаў” Льюіса Кэрала (Alice in Wonderland by Lewis Carroll)

Таксама не абмінула выдавецтва Puffin і новых павеваў у падлеткавай літаратуры. Найлепшай альтэрнатывай папулярнай трылогіі Стэфані Маер названая кніга “Beautiful Creatures” (Прыўкрасныя стварэнні) Камі Гарсія і Маргарэт Стойл (Kami Garcia, Margaret Stohl).

Цалкам з рэйтынгам можна пазнаёміцца тут.
паводле thebookseller.com

Чытайце таксама

574