№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пабачыў свет беларуска-літоўскі размоўнік

10 ліпеня 2009

Пабачыў свет беларуска-літоўскі размоўнік
Прадмову да размоўніка напісаў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас, які сам вывучае беларускую мову і на афіцыйных мерапрыемстваў выступае па-беларуску.

Нягледзячы на тое, што размоўнік найперш прызначаны для беларусаў, што наведваюць Літву, тут таксама пададзеная інфармацыя, якая карысная і жыхарам Літвы, што наведваюць Беларусь. Транскрыпцыя словаў падаецца лацінкай і кірыліцай, кажа ўкладальнік размоўніка Алесь Мікус:

– Натуральна, былі свае асаблівасці пры ўкладанні размоўніка. Быў зроблены акцэнт на нашую агульную з Літвой спадчыну. Скажу шчыра, што пры складанні гэтага размоўніка падалося, што Вільня больш, так бы мовіць, багаты горад, пра Вільню ёсць больш чаго сказаць. А пра наш горад — “гэта савецкае, і гэта савецкае…”

Словы і выразы ў размоўніку размеркаваныя па тэмах “Моўны этыкет”, “Падарожжа” і “У краіне”. Ёсць тут і пазначэнні часу, лічбаў, геаграфічныя назвы.

Размоўнік – гэта пакуль першы крок. Дагэтуль няма беларуска-літоўскага і літоўска-беларускага слоўнікаў. А яны вельмі неабходныя, перакананыя і беларускія, і літоўскія навукоўцы, літаратары.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

іншыя навіны
632