№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Больш за ўсіх у Расіі выдаюць Данцову

13 траўня 2010

Больш за ўсіх у Расіі выдаюць Данцову
Рэйтынг замежных пісьменнікаў ўзначаліла стваральніца вампірскай сагі "Прыцемкі" Стэфані Маер, якая пасунула з першага месца Паўлу Каэлью. У спісе дзіцячых аўтараў таксама змяніўся лідэр: месца Уладзіміра Сцяпанава заняў Карней Чукоўскі. Акрамя таго, з дзесяткі сенсацыйна знікла Джоан Роўлінг, якая раней стабільна прысутнічала ў рэйтынгах.

Страты галіны ў крызісны год апынуліся не занадта прыкметныя. Так, у 2009 годзе ў Расеі выйшла 127,6 тысячы назваў кніг і брашураў сукупным накладам у 716,55 мільёнаў асобнікаў. У параўнанні з 2008 годам колькасць назваў вырасла на 3,5 адсоткі, а тыражы знізіліся на 5,8 адсоткаў. Намеснік міністра па справах друку Уладзімір Грыгор'еў выказаў здагадку, што крызіс можа адбіцца пазней, бо "кніжная індустрыя інэртная", піша газета.

Зрэшты, наступствы крызісу ўжо адбіліся на расійскіх кнігарнях: у 2009 годзе зачыніліся ад 150 да 200 з іх. Тым не менш, продажы кніг праз інтэрнэт толькі раслі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

414