№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дыскусійны праект "Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры"

19 траўня 2010

Дыскусійны праект
Дзяліць літаратуру на мужчынскую і жаночую, а не на добрую і благую, смешна. І зусім не смешна, што дасюль знаходзіцца шмат ахвотнікаў гэта рабіць.

Хто гэта піша і хто гэта чытае? ці ёсць нешта адметнае у жаночым спосабе пісьма і бачання свету? Чаму можа навучыць сваіх і чужых дзяцей жанчына, якая стварае літаратуру?

Тры сустрэчы дыскусійнага праекта "Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры" будуюцца вакол зборнікаў жаночай прозы "Жанчыны выходзяць з-пад кантролю" (Кнігарня Наша ніва, 2007) і "Пакахай мяне, калі ласка" (Кнігарня пісьменніка, 2009). У час гэтых сустрэч аўтаркі зборнікаў, чытачы і запрошаныя эксперты высвятляюць, ці ёсць нешта адметнае ў жаночым спосабе пісьма і бачанні свету.

Размаўляем пра тое, чым ёсць сучасная беларуская жаночая проза – далучыцца можа кожны.

Аўтаркі зборнікаў жаночай прозы "Жанчыны выходзяць з‑пад кантролю" (Кнігарня Наша ніва, 2007) і "Пакахай мяне, калі ласка" (Кнігарня пісьменніка, 2009) і далёкія ад літаратуры людзі нарэшце застануцца сам-насам ва ўтульных сценах галерэі "Ў". Інтыму будуць перыядычна замінаць цвярозыя эксперты. Сачыць за тым, каб віраванне жарсцяў не выплеснулася з рондалю ўзаемапавагі, а каша чытацкай цікаўнасці не падгарэла, будуць мадэратары.

Арганізатарамі праекту выступаюць : Творчая прастора BYBOOKS; МГА "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"; ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"; Выдавецкая серыя "Кнігарня "Наша Ніва".

Мадэратары: Анатоль Івашчанка – аўтар кнігі паэзіі "Вершniсk", літаратуразнаўчай манаграфіі "Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй"; Маргарыта Аляшкевіч – журналіст, літаратар, літаратурны крытык.
паводле budzma.org

Чытайце таксама

323