№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

На філфаку прэзентуюць падручнік па беларускай мове для замежнікаў

19 траўня 2010

На філфаку прэзентуюць падручнік па беларускай мове для замежнікаў
Таццяна Рамза, доктар філалогіі, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ, піша ва ўступе да кнігі: “З’яўленне кнігі стала магчымым толькі таму, што ўсе мае іншаземныя навучэнцы былі апантаныя ў вывучэнні маёй роднай мовы”. Падручнік распрацаваны на 120 вучэбных гадзін і будзе карысны ўсім, хто хоча вывучыць мову з нуля ці ў пэўнай ступені ўжо валодае ёй.

Падручнік умоўна падзяляецца на ўводна-фанетычны курс і асноўны вучэбны курс, але з тым улікам, каб кожны раз вяртацца і засвойваць нормы вымаўлення. Фанетычны курс цалкам аўдзіраваны і пададзены на дыску разам з дыялогамі і тэкстамі для аўдзіравання. На кожным занятку даюцца веды па лексіцы, граматыцы, сінтаксісе і маўленчым этыкеце. У падручніку таксама змешчаны граматычныя табліцы і тэксты для чытання. У канцы пададзены адказы да практыкаванняў, што забяспечыць эфектыўнае самастойнае навучанне.

Падручнік складзены па апошнім слове метадалогіі выкладання замежнай мовы: лексіка падаецца ў сітуацыйна-тэматычным ключы; матэрыял арганізаваны канцэнтрычна, структуравана; улічаны асаблівасці роднай мовы навучэнцаў; вялікая ўвага надаецца краіназнаўчаму аспекту ў падборы і падачы матэрыялу.

Падручнік выйшаў у выдавецтве “Вышэйшая школа” ў 2010 годзе.

Прэзентацыя адбудзецца сёння а 18 гадзіне ў аўдыторыі 304 філфака БДУ (К. Маркса, 31)

Чытайце таксама

1442