№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны шорт-ліст расійскай “Вялікай кнігі”

19 траўня 2010

Абвешчаны шорт-ліст расійскай “Вялікай кнігі”
У фінальным спісе "Вялікай кнігі" за 2010 г. апынуліся Андрэй Балдзін са зборнікам "Московские праздные дни", Яўген Вадалазкін з раманам "Соловьев и Ларионов", Міхаіл Гігалашвілі з раманам "Чертово колесо", Алег Паўлаў з раманам "Асистолия", Павел Крусанаў з раманам "Мертвый язык", Яўгеній Клюеў з раманам "Андерманир штук", Алег Заянчкоўскі з кнігай "Счастье возможно. Роман нашего времени", Віктар Пялевін з раманам "t", Герман Садулаеў з кнігай "Шалинский рейд", Раман Сенчын з раманам "Елтышевы", Аляксандр Ілічэўскі з раманам "Перс", Павел Басінскі з біяграфіяй "Лев Толстой: Бегство из рая", Барыс Яўсееў з раманам "Евстигней", Асар Эпель з кнігай "Латунная луна".

Імёны трох лаўрэатаў назавуць у лістападзе 2010 году. Прызавы фонд прэміі складае 5,5 мільёнаў расійскіх рублёў.

Нацыянальная літаратурная прэмія "Вялікая кніга" была заснаваная ў 2005 годзе. Яе журы – Літаратурную акадэмію – фармуе Рада апекуноў. У сябры Літаратурнай акадэміі могуць быць запрошаныя прафесійныя літаратары, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, журналісты, прадпрымальнікі.

У 2009 годзе лаўрэатамі "Вялікай кнігі" сталі Леанід Юзэфовіч з раманам "Журавли и карлики", які заваяваў першую прэмію ў 3 мільёны рублёў, Аляксандр Церахаў, якому за раман "Каменный мост" прысудзілі другую прэмію ў суме 1,5 мільёна рублёў, і Леанід Зорын, які атрымаў за зборнік апавяданняў "Скверный глобус" трэцюю прэмію, эквівалентную 1 мільёну рублёў.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

334