№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэмія імя Кейна за твор афрыканскага аўтара

10 ліпеня 2009

Прэмія імя Кейна за твор афрыканскага аўтара
Сёлета яе лаўрэатам стаў нігерыйскі пісьменнік Э. К. Асонду (E. C. Osondu), аўтар “Чакання” – апавядання пра жыццё ў лагеры для ўцекачоў, якое было цалкам апублікаванае ў электронным часопісе Guernicamag.com

Сёлета фіналістамі прэміі таксама сталі Мамле Кабу (Mamle Kabu, Гана) “Канец майстэрства” ("The End of Skill"), Парсэлэла Кантай (Parselelo Kantai, Кенія) “Ты парушыш яе” ("You Wreck Her"), Элістэр Морган (Alistair Morgan, ПАР) “Айсбергі” ("Icebergs"), Мукома ва Нгугі (Mukoma wa Ngugi, Кенія) “Як Камаў ва Мвангі ўцёк у выгнанне” (“How Kamau wa Mwangi Escaped into Exile").

Летась пераможцам Прэміі стала паўднёваафрыканская пісьменніца Генрыета Роўз-Інэс (Henrietta Rose-Innes), аўтар апавядання “Атрута” (“Poison”).

Прэмія была заснаваная ў 2000 годзе ў гонар Сэра Майкла Кейна – былога старшыні журы Букераўскай прэміі.
паводле guernicamag.com

Чытайце таксама

424