№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абрабавалі кватэру з рукапісамі Кафкі

21 траўня 2010

Абрабавалі кватэру з рукапісамі Кафкі
Па словах Хофе, у верасні 2009 года рабаўнік уварваўся да яе, зламаўшы шпінгалет на вакне. Ён, аднак, збег, калі гаспадыня ўсчала лямант. Другі рабаўнік 10 траўня 2010 года зламаў дзвярны замок і раскідаў па падлозе кнігі, паперы і іншыя прадметы. Трэці 12 траўня забраўся ў той жа пакой і панёс нейкія дакументы з архіва Броду.

Архіў Кафкі на працягу доўгага часу з'яўляецца прадметам судовых цяжбаў: сясцёр Еву Хофе і Руці Віслер (Ruti Wisler) спрабуюць прымусіць адкрыць архіў, а тыя супрацівяцца і намерваюцца прадаць паперы ў Нямеччыну. Прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі Ізраілю заявіў, што і раней указваў на непрыдатныя ўмовы, у якіх адказніцы захоўваюць важныя рукапісы. Ён запатрабаваў ад суда прызначыць агляд у кватэрах Хофе і Віслер.

Сёстры ўспадкавалі архіў Кафкі ад сваёй маці Эстэр Хофе, сакратаркі, і, відавочна, палюбоўніцы Макса Брода. Нядаўна, аднак, суду быў прадстаўлены ліст Броду, у якім гаворыцца, што ён адпісваў свой архіў Нацыянальнай бібліятэцы. Такім чынам, не выключана, што Хофе і Віслер валодаюць паперамі незаконна. Аднак пераканацца ў гэтым нельга, бо завяшчанне Брода, хутчэй за ўсё, таксама знаходзіцца ў архіве ў сясцёр.

Наогул вакол спадчыны пісьменніка дагэтуль вядуцца спрэчкі на міжнацыянальным узроўні. Раней мы ўжо пісалі пра тое, што Ізраіль і Германія спрачаюцца за права захавання арыгінальнага рукапісу рамана “Працэс”.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Прэзентацыя зборніка вершаў Баляслава Лесьмяна

30 лістапада 2017 года а 19-ай гадзіне ў кнігарні “Сон Гогаля”(вул. Леніна, 15) у рамках цыкла “МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ” адбудзецца прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе…

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

іншыя навіны
132