№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Названыя імёны найлепшых беларускіх перакладчыкаў (фота і відэа)

29 траўня 2010

Названыя імёны найлепшых беларускіх перакладчыкаў (фота і відэа)
Пераможцамі прэміі і ўладальнікамі статуэтак ад “ПрайдзіСвета” сталі:

Проза: Вера Бурлак. Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса // ARCHE-10, 2009.



Паэзія: Антон Францішак Брыль. Бэўвульф. Першыя раздзелы паэмы // Дзеяслоў-38, 2009.

З Дублінам, дзе жыве лаўрэат, быў наладжаны скайп-мост. Антон Францішак Брыль пабачыў сваю ўзнагароду праз вэб-камеру і пачытаў апошні з перакладзеных раздзелаў паэмы па скайпе ўсёй аўдыторыі музея Максіма Багдановіча.


Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет”:: Ганна Янкута. Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Ч.1.; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.


За важкі ўнёсак у развіццё школы беларускага перакладу Пячатка Майстра перакладу адышла да Васіля Сёмухі .

Падчас цырымоніі ўручэння прэміі гучалі пераклады і арыгінальныя тэксты паэтаў і празаікаў розных краін свету ў выкананні як намінантаў на прэмію, так і сяброў журы.

Музычна аздобіў імпрэзу гурт “Босае сонца”.

Імпрэза прайшла пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”



Дарэчы, статуэткі для прэміі вырабілі мастакі Алесь Бусел і Лізавета Лянкевіч.

Чытайце таксама

584