№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Расійскі “Нацбэст” – за раман пра дзяцінства сына “ворагаў народа”

7 чэрвеня 2010

Расійскі “Нацбэст” – за раман пра дзяцінства сына “ворагаў народа”
Акрамя рамана Качэргіна, на прэмію прэтэндавалі "Елтышевы" Рамана Сенчына, "Люди в голом" Андрэя Аствацатурава, "Правый руль" Васіля Аўчанка, "Мёртвый язык" Паўла Крусанава і "Капитализм" Алега Лукошына. У склад журы конкурсу, у ліку іншых, уваходзілі леташні лаўрэат прэміі пісьменнік Андрэй Геласімаў, рэжысёр Валерыя Гай-Германіка і журналіст Андрэй Канстанцінаў.

У аснову кнігі "Крещеные крестами" леглі ўспаміны аўтара пра пасляваенныя гады, калі ён збег з омскага дзіцячага прыёмніка для дзяцей "ворагаў народа" дадому ў Ленінград. Назва кнігі – стары пароль злодзеяў у законе, якія сядзелі ў Крыжах разам з палітвязнямі сталінскай эпохі. Раман стаў працягам аўтабіяграфічнага зборніка "Ангелова кукла".

Эдуард Качэргін працуе на пасадзе галоўнага мастака ВДТ з 1972 году. За гэты час ён аформіў больш за 300 спектакляў і быў узнагароджаны некалькімі Дзяржаўнымі прэміямі СССР і РФ.

Прэмія "Нацыянальны бэстсэлер" у памеры 225 тысяч расійскіх рублёў была заснаваная ў 2001 годзе. Намінанты абіраюцца сярод вядомых літаратараў, чые творы прэтэндуюць на званне якаснай мастацкай літаратуры і ў той жа час маюць высокі рынкавы патэнцыял. Лаўрэатамі "Нацыянальнага бэстсэлера" раней станавіліся Віктар Пялевін, Аляксандр Праханаў, Дзмітрый Быкаў, Міхаіл Шышкін і іншыя пісьменнікі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

358