№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Манускрыпт кітайскага паэта прадалі за 63,8 мільёны даляраў

7 чэрвеня 2010

Манускрыпт кітайскага паэта прадалі за 63,8 мільёны даляраў
Манускрыпт стварыў Хуан Цінцзянь (Huang Tingjian) - паэт і навуковец эпохі праўлення дынастыі Сун (960 - 1279 гады). Першапачаткова скрутак дасягаў у даўжыню 8,24 метры, але на працягу 800 гадоў павялічыўся да 15 метраў, паколькі ўладальнікі скрутку – кітайскія пісьменнікі і чыноўнікі - па меры неабходнасці яго дапісвалі.

Скрутак – надзвычай важны артэфакт для даследчыкаў кітайскай гісторыі і літаратуры, бо яго тэкст уяўляе сабой развагі аб правасуддзі і маралі легендарнага дзяржаўнага дзеяча Ўэй Чжэн (Wei Zheng) эпохі Тан (618 - 907 гады).

Як паведамляе The New York Times, папярэдні рэкорд на творы класічнага кітайскага мастацтва быў усталяваны ў 2005 годзе на аўкцыёне ў Лондане: ваза часоў дынастыі Юань (1279 - 1368 гады) была прададзеная за 34 мільёны даляраў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

340