№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Літаратуры вернуць інтымнасць вінілавымі пласцінкамі

9 чэрвеня 2010

Літаратуры вернуць інтымнасць вінілавымі пласцінкамі
"Шчыра кажучы, гэта эксперымент", - заявіў заснавальнік “Underwood” былы мастацтвазнаўца Натан Дан (Nathan Dunne). На яго думку, цяпер у гонцы за партатыўнасцю і зручнасцю распаўсюджвання запісанага гуку знішчаецца ўся інтымнасць працэсу слухання і, як вынік, скажаецца ўспрыманне.

Па словах Дана, да прыкладу, фармат MP3 адрозніваецца лічбавым глянцам, праз які гук робіцца ненатуральным. "Вініл стварае эфект прысутнасці, мацней захапляе слухача", - мяркуе ён.

На пласцінках будуць запісаныя невялікія апавяданні ў выкананні саміх аўтараў. На пакуль што адзінай выдадзенай “Underwood” пласцінцы запісаныя "Заяц" Тобі Літа і "Шпацыр па птушынай клетцы" Клэр Вігфал. Канверт пласцінкі аформіў мастак коміксаў Джордан Крэйн.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

384