№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Жаночую прэмію Orange атрымала Барбара Кінгсолвер

10 чэрвеня 2010

Жаночую прэмію Orange атрымала Барбара Кінгсолвер
Дзеянне "Лакуны" пачынаецца ў 30-х гадах XX стагоддзя. Галоўны герой рамана – пісьменнік Харысан Шэпард. Ён жыве ў Мексіцы і мае зносіны з мясцовай багемай – мастакамі Дыегам Рывэрам і Фрыдай Кало, а таксама Львом Троцкім, у якога Шэпард працуе сакратаром.

55-гадовая Барбара Кінгсолвер раней ужо намінаваліся на прэмію Orange: у 1999 годзе яе раман "Біблія атрутнага лесу" (The Poisonwood Bible) увайшоў у шорт-ліст прэміі.

Акрамя амерыканскай пісьменніцы, якая выйграла прэмію, у шорт-ліст таксама ўвайшлі Розі Элісан, Хілары Мэнтэл, Лоры Мур, Моніка Руфі і Атыка Лок. Фаварыткай увесь час лічылася брытанская пісьменніца Хілары Мэнтэл, уладальніца Букераўскай прэміі 2009 году.

Прэмія Orange лічыцца найбуйнейшай сярод літаратурных прэмій, якія могуць атрымаць жанчыны-пісьменніцы. Прэмія прысуджаецца штогод за мастацкі твор на англійскай мове, напісаны жанчынай і апублікаваны ў Вялікабрытаніі за год да цырымоніі ўручэння. Прэмія ўручаецца з 1996 году. У 2009 годзе прэмію заваявала амерыканка Мэрылін Робінсан за раман "Жыллё".
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

іншыя навіны
120