№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Празе пануе “Ерась і бунтарства”

10 чэрвеня 2010

У Празе пануе “Ерась і бунтарства”
У цікавых, часам няпростых дэбатах ідзе абмеркаванне літаратурных і грамадскіх працэсаў, якія сёння фарміруюць грамадскую думку і заклікаюць да дыялогу культур. У праграме Фестывалю аўтарскія чытанні, сустрэчы з пісьменнікамі, тэатральныя паказы і выставы кнігі.

Штогадовыя пражскія пісьменніцкія фестывалі цяпер належаць да яскравых падзеяў еўрапейскага культурнага календара. Іх гісторыя пачалася ў канцы 1970-х гадоў, калі Хельсінкскі камітэт спрабаваў падтрымаць пісьменнікаў у краінах камуністычнага блоку Усходняй Еўропы.

«Ерась і бунтарства» - галоўная тэма сёлетняга фестывалю. На думку нязменнага прэзідэнта фестывалю Майкла Марча, кожны пісьменнік па сваёй сутнасці - ерэтык, кожны па сваёй прыродзе -- бунтар.

«Гэта не рэвалюцыя, гэта спроба апаніраваць уладнай ідэалогіі, дзяржаўнай прапагандзе і пануючаму спосабу мыслення», - так абгрунтоўвае выбар тэмы фестывалю Майкл Марч. Урэшце, мы жывем у такі час, калі нельга ні на хвіліну спыняцца, губляць з поля зроку дэмакратычныя каштоўнасці праўды і свабоды.

Сярод гасцей фестывалю - Нобелеўскі лаўрэат, кітайскі пісьменнік Гаа Сіньцзян, да прыезду якога ў чэшскім перакладзе выйшла кніга «Гара душы». У Прагу прыехалі таксама Фернанда Арабаль - гішпанскі драматург, аўтар сцэнарыя вядомага фільма «Герніка», і алжырская пісьменніца Асія Джэбар.

“Сюды прыязджаюць найвялікшыя, найлепшыя паэты, пісьменнікі і гэта, як кажуць ангельцы, – такі “fun”, гэта такая вялікая сур'ёзная забаўка, - адзначае удзельнік фетсывалю, расійскі пісьменнік, Ігар Памеранцаў. - Ты бачыш тых людзей, якія ў нейкіх каморах нешта такое пішуць, у кампутарах працуюць. А раз на год яны на сцэне, яны адчуваюць сябе сканфужана, я б сказаў. Яны ўсё ж такі не акцёры. Але гэта цікавая сустрэча як сацыяльная падзея, таму што насамрэч, я думаю, пісьменнікі мусяць сустракацца з чытачамі ў кнізе”.

Фестываль завершыць сваю працу 10 чэрвеня. У гэты дзень будзе ўручаная галоўная ўзнагарода фестывалю імя Спіраса Вергаса - грэчаскага паэта, які змагаўся за свабоду слова, супраць парушэння правоў чалавека. Першым лаўрэатам прэміі ў 2008 годзе стала расійская паэтка Наталля Гарбанеўская.
паводле radiosvoboda.org

Чытайце таксама

335