№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Названыя 12 лаўрэатаў літаратурнай прэміі Еўразвязу

17 ліпеня 2009

Названыя 12 лаўрэатаў літаратурнай прэміі Еўразвязу
Акрамя грашовай часткі прэміі, якая складае 5 тыс. еўра, пераможцы атрымаюць падтрымку Еўразвязу ў перакладзе іх твораў на замежныя мовы.

Сярод сёлетніх пераможцаў:

    Аўстрыя - Паўлус Хохгатэрэр (Paulus Hochgatterer)

    Венгрыя - Сэчы Наэмі (Szecsi Noemi)

    Ірландыя - Карэн Джыліс (Karen Gillece)

    Італія - Даніэль дэль Джудычэ (Daniele Del Giudice)

    Літва - Лаура Сінтыя Чэрняускайтэ (Laura Sintija Cerniauskaite)

    Нарвегія - Карл Фродэ Тылер (Carl Frode Tiller)

    Партугалія - Дульсэ Марыя Кардуш (Dulce Maria Cardos)

    Польшча - Яцэк Дукай (Jacek Dukaj)

    Славакія - Павал Ранкаў (Pavol Rankov)

    Францыя - Эмануэль Паганў (Mrs. Emmanuelle Pagano)

    Харватыя - Міла Павічэвіч (Mrs. Mila Pavicevic)

    Швецыя - Хелена Хеншэн (Helena Henschen).



Літаратурная прэмія мае на мэце актуалізацыю і папулярызацыю сучасных літаратурных здабыткаў краінаў Еўразвязу, пашырэнне абмену і павышэнне цікавасці да замежнай літаратуры. Цягам трох гадоў прэмія ахопіць 34 краіны-ўдзельніцы культурнай праграмы ЕЗ.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

360