№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Украінцы абралі найлепшыя творы пра каханне

11 чэрвеня 2010

Украінцы абралі найлепшыя творы пра каханне
Першае месца ў намінацыі «Раманы» атрымала Яраслава Бакалец (сяло Раліўка Самборскага раёну Львоўскай вобласці) за раман «З сёмага дна».

Другое месца – Цімур Літоўчанка (Кіеў), раман «Орлік, сын Орліка».

Трэцяе месца – Міраслава Замойска (Львоў), раман «Хмарагон».

Дыпламанты:

«Па дарозе на Фрэюнг», Наталля Кудра (горад Локмарыя, востраў Бэль-Іль-ан-мэр, Францыя);
«Арахнафобія», Юры Сарока (Хмяльніцкі);
«У пошуках Агапога», Леся Вароніна (Кіеў);
«Трынаццатая жанчына Фройда», Лілія Бандарэнка (Нікалаеў);
«Выведбат», Аляксандра Лапаценка (Дубна, Ровенская вобласць);
«Канец гламуру, або Dolce Vita», Вераніка Хідчанка (Львоў);
«1000000 $», Арцём Антанюк (Сумы).

У намінацыі «П'есы» перамог Эдуард Богуш з Кіева, п'еса «На мянушку Цынцынат» .

Другая прэмія – у Багдана Мельнічука і Алега Масійчука (Тэрнопаль) за п'есу «Рэквіем для кларнета без аркестра».

Трэцяя прэмія – таксама ў Багдана Мельнічука, праўда, ужо ў суаўтарстве з Уладзімірам Фралянковым (Тэрнопаль), «Прарочы сон, ці Мудры Іванкоў»

Дыпламанты

«Амбасада», Людміла Багатая (с. Ручкі Гадзяцкага раёну Палтаўскай вобласці) «Перверсія», Кацярына Аксёнава (Львоў);
«Фігура a-la Сіндзі Кроўфард, або Тайна нязгаснай прыгажосці», Вікторыя Мельнік (Краматорск Данецкай вобласці);
«Майстар», Анастасія Шавердзіна (Луганск);
«Сола з пашы», Таццяна Гаркуша (Кіеў).

У гэтым годзе ў межах юбілейнай «Каранацыі» былі названыя імёны «найлепшых з найлепшых» літаратараў у намінацыях «Раманы», «Кінасцэнар» і «П'есы». За «Гранд-Карону» са сваімі новымі творамі спаборнічалі паміж сабой лаўрэаты мінулых гадоў.

Пераможцам сярод раманістаў стаў Уладзімір Ліс (г. Луцк), «Стагоддзе Якава».

У намінацыі «Гранд кінасцэнар» перамог Юлія Баднарук (г.Чарнаўцы), «Атэстацыя».

Найлепшым у намінацыі «П'есы» быў названы Валянцін Тарасаў (Кіеў), «Кар'ера».
паводле zaxid.net

Чытайце таксама

У 2017 годзе Скарына выдаваў бы Біблію праз краўдфандынг: 5 фактаў да 500-годдзя ад кніжнай серыі "Амерыканка"

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

іншыя навіны
129