№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр Жазэ Сарамагу

18 чэрвеня 2010

Памёр Жазэ Сарамагу
Сярод самых вядомых твораў пісьменніка – раманы "Евангелле ад Ісуса", "Перабоі ў смерці", "Той, хто падняўся з зямлі", "Успаміны пра манастыр", "Каменны плот".

Сарамагу нарадзіўся ў сялянскай сям'і, аднак у трохгадовым узросце яго сям'я перабралася ў Лісабон, з якім было звязанае практычна ўсё жыццё пісьменніка. Яго першая кніга была апублікаваная ў 1947 годзе, аднак затым Сарамагу нічога не выдаваў да 1966 году; крытыкі адзначалі, што літаратурны талент прыйшоў да яго позна. Сарамагу працаваў журналістам, пісаў пра палітыку, а жыць выключна за кошт літаратурнай працы пачаў у 1976 годзе, з 54-гадовага ўзросту.

Першы гучны поспех прыйшоў да празаіка ў 1980 годзе з "Тым, хто падняўся з зямлі" – па агульным прызанні, яго першым вялікім раманам. Праз два гады поспех замацавалі "Успаміны пра манастыр". У 1991 годзе выйшла кніга "Евангелле ад Ісуса", якая прынесла свайму стваральніку яшчэ і скандальную славу. У ёй быў прапанаваны альтэрнатыўны погляд на евангельскую гісторыю; на кнігу наклалі свой адбітак левыя погляды пісьменніка.

Партугальскія ўлады падвергнулі кнігу цэнзуры, пасля чаго Сарамагу пакінуў Партугалію і перасяліўся ў Іспанію, на Канарскія выспы. Негатыўныя водгукі з боку хрысціянаў і іўдзеяў атрымлівалі і наступныя кнігі пісьменніка, у прыватнасці яго апошні раман "Каін" , які выйшаў у 2009 годзе. Акрамя таго, Сарамагу адкрыта асуджаў дзеянні Ізраіля ў Палестыне, а ў 2009 годзе балатаваўся ў Еўрапарламент ад Партугальскай камуністычнай партыі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

473