№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Пераможцам Дублінскай прэміі стаў нідэрландзец

19 чэрвеня 2010

Пераможцам Дублінскай прэміі стаў нідэрландзец
Прыз, які ўручаюць толькі за творы, што выйшлі па-ангельску, падзеляць паміж Бакерам і яго перакладчыкам Дэвідам Колмерам (David Colmer). Ён атрымае 25 тысяч еўра, аўтар жа – 75 тысяч. Дублінская прэмія лічыцца найбуйнейшай па памеры прызу з ліку тых, што прысуджаюць за канкрэтны твор, а не па сукупнасці заслуг, як Нобелеўскую.

У кнізе, адзначанай журы, гаворка вядзецца пра чалавека, чый брат-блізнюк загінуў. Пасля гэтага герой адыходзіць ад справаў і займае месца брата: перасяляецца ў вёску і да канца жыцця працуе на ферме. Сябры журы адзначылі непрадказальнасць сюжэту, бездакорныя дыялогі і ўнутраны маналог героя, багатае на дэталі апісанне побыту нідэрландскай глыбінкі, а таксама лаканічны гумар і пяшчоту, якія праяўляюцца на агульным фоне простага і стрыманага стылю Бакера.

IMPAC ўручаюць з 1996 году, сярод пераможцаў – нобелеўскія лаўрэаты Архан Памук і Герта Мюлер, папулярны пісьменнік Мішэль Ўэльбэк. Летась уладальнікам прэміі стаў амерыканец Майкл Томас.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
254