№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Беластоку адкрыты цэнтр вынаходніка эсперанта

22 ліпеня 2009

У Беластоку адкрыты цэнтр вынаходніка эсперанта
Дзейнасць Цэнтру пачалася з выставы, якая найперш апавядае ўсім пра горад, у якім нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства стваральнік эсперанта – Людвік Замэнгоф. Яе прэзентавала дырэктар Цэнтру Гражына Дваракоўская:

– Гэта для нас вельмі важна. Паўстаў Цэнтр, звязаны з чалавекам, які не проста нарадзіўся ў Беластоку, але таксама стварыў новую мову эсперанта. Мову паразумення, новую форму камунікацыі. І хаця форма гэтая штучная, ёй дагэтуль карыстаюцца. Гэты Цэнтр будзе шматкультурным, таксама як Беласток ёсць шматкультурным горадам.

Віцэ-мэр Беластоку Аляксандр Сасна гаворыць пра важнасць адкрыцця такога цэнтру:

– Беласток чакаў гэтага Цэнтру 30 гадоў. У Беластоку жылі розныя меншасці – беларусы, украінцы, рускія, габрэі і іншыя. У Беластоку пачалася мова эсперанта, і мы ўсе мусім быць разам. Яна дае надзею, як само слова "эсперанта".

Цэнтр будзе дзейнічаць як аддзяленне гарадскога Асяродку культуры. І ўжо ў суботу будзе прымаць у сваіх сценах дэлегатаў 94-га Сусветнага кангрэсу эсперантыстаў.
паводле Радыё Рацыя

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
242