№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Апублікаваны спіс самых паспяховых выдавецтваў свету

24 чэрвеня 2010

Апублікаваны спіс самых паспяховых выдавецтваў свету
У першую дзесятку лідэраў увайшлі наступныя выдавецтвы:

Pearson – € 5,290 млн. (Вялікабрытанія)
Reed Elsevier - € 5,024 млн. (Вялікабрытанія–Нідэрланды)
ThomsonReuters – € 3,813 млн. (Канада)
Wolters Kluwer – € 3,425 млн. (Нідэрланды)
Bertelsmann – € 2,969 млн. (Германія)
Hachette Livre – € 2,273 млн. (Францыя)
Grupo Planeta – € 1,804 млн. (Іспанія)
McGraw-Hill Education – € 1,666 млн. (ЗША)
De Agostini Editore – € 1,616 млн. (Італія) Holtzbrinck – інфармацыя адсутнічае (Германія)

Больш за ўсё выдаўцоў ў галоўную 50-ку дэлегавала Германія – дзевяць. Восем выдавецтваў прадстаўляюць ЗША.

Агульны грашовы зварот 50 лідэраў кнігавыдавецкага бізнэсу ацэньваецца прыкладна ў 50 мільярдаў еўра.

Прадстаўнікоў постсавецкай прасторы ў рэйтынгу вядучых выдавецтваў няма. Вядома, што ўкраінскі выдавец "Клуб сімейного дозвілля" ўваходзіць у склад нямецкага Bertelsmann.
паводле vsiknygy.net.ua

Чытайце таксама

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

іншыя навіны
148