№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Аўстрыі ўручылі літаратурную прэмію імя Інгеборг Бахман

28 чэрвеня 2010

У Аўстрыі ўручылі літаратурную прэмію імя Інгеборг Бахман
34-я цырымонія ўзнагароджання штогадовай прэміяй прайшла ў аўстрыйскім горадзе Клагенфурт. 25 тысяч еўра берлінец Петэр Ваверцынэк атрымаў за ўрывак са сваёй аўтабіяграфічнай кнігі “Кепскае каханне” (Rabenliebe). Абранне пераможцы адбывалася цягам некалькіх дзён, падчас якіх папярэдне абраныя аўтары зачытваюць свае раней не друкаваныя творы.

Петэр Ваверцынэк нарадзіўся ў 1955 годзе ў горадзе Расток, што ва Усходняй Германіі, якую ў той час кантраляваў Савецкі Саюз. Яго кніга апісвае падзеі таго часу і апавядае пра гады сталення аўтара ў сіроцкім прытулку, пасля таго як яго бацькі збеглі на Захад.

Твор Ваверцынэка таксама атрымаў прыз глядацкіх інтэрнэт-сімпатый у памеры 7 тысяч еўра.

Прэмія імя аўстрыйскай пісьменніцы Інгеборг Бахман уручаецца горадам Клагенфурт, дзе яна нарадзілася, з 1977 году.
паводле dw-world.de

Чытайце таксама

308