№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кібіраў, Рубіна і Пялевін у доўгім спісе "Рускага Букера"

1 ліпеня 2010

Кібіраў, Рубіна і Пялевін у доўгім спісе
У ліку аўтараў, якія трапілі ў доўгі спіс, апынуліся Андрэй Аствацатураў з раманам "Люди в голом", Міхаіл Гігалашвілі ("Чертово колесо" ), Віктар Пялевін ("t"), Дзіна Рубіна ("Белая голубка Кордовы" ), Павел Крусанаў ("Мёртвы мова"), Марыям Петрасян ("Дом, в котором..."), Аляксей Слапоўскі ("Победительница"), а таксама паэт Цімур Кібіраў з дэбютным раманам "Лада, или Радость". Поўны спіс можна паглядзець тут.

"Больш за ўсё пацешыла, што на конкурс дасланыя кнігі, напісаныя і выдадзеныя ў расійскай глыбінцы", – пракаментаваў прамежкавы вынік старшыня журы прэміі Руслан Кірэеў. Ён таксама выказаў радасць з нагоды таго, што ў расійскай літаратуры з'яўляюцца новыя імёны. У прыклад Кірэеў прывёў пісьменніка Андрэя Іванова, які трапіў у лонг-ліст з раманам "Путешествие Ханумана на Лолланд", а таксама Арыядну Барысаву, якая выдала сваю трылогію ў Якуцку.

Арганізатары паведамілі, што сёлета будзе працягнуты агульнарасійскі праект "Студэнцкі Букер", пераможцу якога выбірае студэнцкае журы. Акрамя таго, было анансаванае правядзенне канферэнцыі "Інтэрнэт – новае быццё ці нябыт літаратуры". З пункту гледжання рэгламенту конкурсу стаўленне арганізатараў да сусветнай павуціны не змянілася. Творы, выдадзеныя толькі ў электронным, а не ў папяровым варыянце, да ўдзелу ў "Букеры" не дапускаюцца.

Прэмію "Рускі Букер" уручаюць з 1992 году. Кіраўніцтва прэміяй ажыццяўляе Букераўскі камітэт, у які ўваходзяць вядомыя пісьменнікі і журналісты, а ўзначальвае яго брытанскі літаратар Джордж Ўолдэн. У 2009 годзе лаўрэатам прэміі стала Алена Чыжова з раманам "Время женщин". У 2010-м памер прыза будзе павялічаны з 500 да 600 тысяч рублёў.

Журы конкурсу сёлета ўзначальвае Руслан Кірэеў. Разам з ім ацэнкай працаў займаюцца крытыкі Марына Абашава з Пярмі і Марыя Рэмізава, празаік Валерый Папоў з Санкт-Пецярбурга, рэжысёр і сцэнарыст Вадзім Абдрашытаў. Шорт-ліст "Букера-2010" мусяць абвясціць 6 кастрычніка, а імя пераможцы – 2 снежня.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
247