Электроннае выданне новых твораў К. Вонэгута апярэдзіць папяровае
23 ліпеня 2009
Прадмову да папяровага зборніка напісаў Сідні Офіт, пісьменнік і шматгадовы сябар Вонэгута. Таксама зборнік будзе аздоблены ілюстрацыямі самога Вонэгута: пра гэта заяўлена на сайце выдавецтва Random House.
Курт Вонэгут памёр у красавіку 2007 году. З 2008 году пачалося выданне твораў, раней не друкаваных пры яго жыцці. Першым пабачыў свет зборнік “Армагедон у рэтраспекцыі” (“Armageddon in Retrospect”), які складаецца з апавяданняў Вонэгута, прысвечаных тэме вайны і міру. Таксама ў кнігу ўключаны ліст пісьменніка да родных пра сваё знаходжанне ў нямецкім палоне падчас Другой сусветнай вайны.