№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшла беспрэцэдэнтная кніга пра Вільню "VILNIUS: miesto portretas"

8 ліпеня 2010

Выйшла беспрэцэдэнтная кніга пра Вільню
Cярод аўтараў тэкстаў адным з першых змешаны верш Максіма Багдановіча па-беларуску:

Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!
Вір людзкі скрозь заліў паясы тротуароў...

Усе тэксты ўсіх аўтараў, пачынаючы ад ліста Гедыміна, прадстаўленыя на мовах арыгіналаў: па-беларуску, па-польску, па-расейску, на ідыш. А затым - у перакладах.

Сама кніга выйшла двума паралельнымі накладамі - літоўскім і ангельскім. У кнізе прадстаўленыя самыя розныя дакументы, мастацкія тэксты і фатаздымкі XIX-XXI стагоддзяў, прысвечаныя любаму месту розных народаў - Вільні. Сярод славутых фатографаў ячшэ з ХІХ стагоддзя тут ёсць Язэп Чаховіч, які здымаў яшчэ паўстанцаў Каліноўскага, з пачатку ХХ - шмат здымкаў Яна Булгака, літоўскія класікі Вітаўтас Аўгусцінас, Арунас Бальцэнас, Рымантас Дзіхавічус. Перад намі паўстае ўражлівая панарама ў прасторы і часе: сады і праспекты, храмы і хаты.

Шыкоўны альбом фатаграфіяў укладзены па асобных кварталах, здымкі сгрупаваны паводле эстэтычнай логікі. Апроч таго ў кнізе змешчаныя эсэ пра Вільню Томаса Венцлавы, Чэслава Мілаша ды іншых аўтараў. Тут ёсць краязнаўчая даведка, зробленая Адамам Ганорыем Кіркорам, і ўспаміны Люсі Давідовіч ды Альфрэда Дзёбліна. Тут ёсць урыўкі з Паўла Кукальніка і Ганны Дастаеўскай, у літоўскіх перакладах. Затое Максім Багдановіч, Майсей Кульбак і Іосіф Бродскі ў сваіх родных арыгіналах. Ёсць у гэтай цяжкой і тоўстай кнізе Чэстэртан і Кановіч, Топараў і Гары, а нават Пілсудскі!

Падчас прэзэнтацыі ў залі толькі ўзноўленага з небыцця Ніжняга замку Венцлава заўважыў: “Якую кнігу пра Вільню не выдай, то пра кожную можна будзе сказаць, што такой яшчэ не было”.

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі піша з нагоды выхаду гэтага выдання: "І праўда, у нашым стагоддзі такое кнігі, з беларускімі аўтарамі, яшчэ не было. Хоць пры жаданні можна было б зрабіць не горшую кнігу й пра Менск. Балазе і Раманюк ужо жыве тут, і гісторыя менскае фатаграфіі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя лепш даследаваная. Корпус тэкстаў пра Менск, на розных мовах, таксама аграмадны. Але, рэалізаваць такі праект у Беларусі пакуль немагчыма, бо нашае Міністэрства культуры занятае іншымі справамі, а спажыўца на падобнае выданне ў нас пакуль няма. Ды й подпісы выглядалі б па-ідыёцку на розных мовах: вуліца Леніна, Маркса, Энгельса, Камуністычная, Камсамольская...”

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
359