№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Назвалі пераможцу галоўнай нямецкай літаратурнай узнагароды

11 ліпеня 2010

Назвалі пераможцу галоўнай нямецкай літаратурнай узнагароды
57-гадовы пісьменнік, што з адзінаццаці гадоў жыў ва Усходняй Германіі, якая ў той час была пад уладай камуністаў, атрымае 40 000 еўра як уладальнік узнагароды, якую цягам ХХ стагоддзя атрымлівалі такія значныя літаратурныя фігуры, як Інгеборг Бахман і Генрых Бёль.

У суправаджальным слове да прэміі Нямецкая акадэмія мовы і літаратуры паведамляе, што раманы Іргля знайшлі прызнанне праз “эпічную шырыню і ўважлівае адлюстраванне неадступнай, а часам трывожна-сугестыўнай панарамы нямецкай гісторыі ХХ стагоддзя”.

Таксама ў слове гаворыцца, што раманы Іргля прапануюць “штодзённую перспектыву” вялікіх зменаў у пасляваеннай Германіі і прымушаюць “галасы забытых і пахаваных” загучаць ізноў, асабліва яскрава гэта праяўляецца ў двух галоўных творах Райнхарда Іргля – "Die Unvollendeten" (“Няскончаныя”) і "Die Stille" (“Цішыня”).

Уручэнне прэміі імя Георга Бюхнера адбудзецца ў кастрычніку ў Дармштаце, дзе і знаходзіцца Нямецкая акадэмія мовы і літаратуры.
паводле dw-world.de

Чытайце таксама

247