№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны літаратурны конкурс да 80-х угодкаў Караткевіча

11 ліпеня 2010

Абвешчаны літаратурны конкурс да 80-х угодкаў Караткевіча
Паводле старшыні філіі Людмілы Сіманёнак, галоўных, вызначальных умоваў усяго дзве: на конкурс прымаюцца творы памерам да 10 друкаваных старонак, і аўтарам мусіць быць менш за 35 гадоў. Дасылаць літаратурныя працы можна на адрас nashkonkurs2010@gmail.com не пазней за 1 лістапада.

Творы празаікаў зусім не абавязкова мусяць належаць да жанру гістарычнай прозы, у галіне якой імя Уладзіміра Караткевіча найбольш шырока вядомае. І вершы маладых паэтаў таксама не мусяць быць наследаваннем ягонай паэтычнай традыцыі. Арганізатары кажуць, што гатовыя вітаць творцаў, якія пішуць на любыя тэмы, а пераможцаў чакае вандроўка па караткевічаўскіх мясцінах — у Оршу, на малую радзіму пісьменніка.

Уладзімір Караткевіч нарадзіўся ў Оршы 26 лістапада 1930 году. Цяпер у будынку, дзе калісьці была радзільня і дзе прыйшоў на свет знакаміты пісьменнік, якраз і месціцца мемарыяльны музей Караткевіча.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

429