№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Папяровыя кнігі чытаць хутчэй за электронныя

12 ліпеня 2010

Папяровыя кнігі чытаць хутчэй за электронныя
Дослед быў праведзены Якабам Нільсэнам, спецыялістам па юзабіліці дацкай кампаніі Nielsen Norman Group, паведамляе партал TG Daily. 24-м добраахвотнікам было прапанавана прачытаць невялікі аповед Эрнэста Хэмінгуэя ў друкаванай кнізе і на экранах трох прыстасаванняў – персанальнага кампутара, рыдэра Kindle 2 і планшэтніка iPad. Затым Нільсэн параўнаў час, які спатрэбіўся "паддоследным", каб адолець пастаўленую задачу.

Высветлілася, што хутчэй за ўсё тэкст успрымаўся пры выкарыстанні традыцыйнага носьбіта, то бок кнігі. Чытанне з экрану iPad павальнейшае ў сярэднім на 6,2%, з рыдэру Kindle – на 10,7%, а на прачытанне з экрану кампутара спатрэбілася найбольш часу. Зрэшты, па словах Нільсэна, розніца паміж паказчыкамі iPad і Kindle наўрад ці можа стацца вырашальным фактарам пры куплі, а вось ПК, на ягоную думку, устойліва асацыюецца з працай, таму сур'ёзнай канкурэнцыі адмысловым прыладам для чытання не складае.

Нільсэн таксама папрасіў удзельнікаў доследу ацаніць кожны з носьбітаў, якім ім давялося карыстацца, па сямібальнай шкале. iPad атрымаў 5,8 бала, Kindle – 5,7 бала, а традыцыйная папяровая кніга, амаль не саступаючы сваім канкурэнтам, набрала 5,6 бала. Персанальны кампутар быў ацэнены істотна ніжэй і атрымаў толькі 3,6 бала. У якасці асноўнага недахопу iPad адзначылі ягоную адчувальную вагу, а рыдэра Kindle – недастаткова кантрастны экран.

На думку Нільсэна, высокая ацэнка зручнасці спецыяльных прыладаў для чытання прарочыць добрую будучыню высакаякасным дысплэям.
паводле pro-books.ru

Чытайце таксама

350