№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У продаж паступіць калекцыя абутку ад Эрнэста Хэмінгуэя

13 ліпеня 2010

У продаж паступіць калекцыя абутку ад Эрнэста Хэмінгуэя
Па словах 82-гадовага Патрыка Хэмінгуэя, асноўная вартасць абутку, названага ў гонар яго знакамітага бацькі, заключаецца ў тым, што яго можна насіць без шкарпэтак. Сын пісьменніка падкрэсліў, што Эрнэст Хэмінгуэй літаральна ненавідзеў хадзіць у шкарпэтках.

Вытворчасць абутку імя Хэмінгуэя, якой займаецца кампанія Schnees, знаходзіцца ў Сальвадоры. Для пашыву чаравікаў выкарыстоўваюць скуру бізонаў і быкоў. Рознічная цана адной пары такога абутку складзе ад 150 да 235 даляраў. Усяго на продаж будуць выстаўленыя тры калекцыі абутку, названага ў гонар лаўрэата Нобелеўскай прэміі, – спартыўная, рыбацкая і "літаратурная" (у чым адметнасць "літаратурнай" калекцыі, не ўдакладняецца).

Патрык Хэмінгуэй – другое дзіця пісьменніка і яго першы сын ад другой жонкі Палін Пфайфер. Патрык доўгі час жыў у Танзаніі, дзе паляваў на буйных жывёлаў, а таксама займаўся арганізацыяй сафары для турыстаў. На дадзены момант ён на пенсіі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
214