№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Польшчы выйдзе комікс пра Шапэна

13 ліпеня 2010

У Польшчы выйдзе комікс пра Шапэна
Кніжка "Шапэн на вяселлі ў Жыхліне, альбо Прыгоды Фрыдэрыка ў немінорнай танальнасці" (Chopin na weselu w Żychlinie, czyli Fryderyka przygody na mniej poważną nutę) будзе адрасаваная перадусім школьнікам і раскажа пра адзін з эпізодаў жыцця славутага кампазітара, калі той наведаў радзіму і трапіў на вяселле Меланіі Браноўскай з Віктарам Адамам Курнатоўскім у Жыхліне, горадзе ў цэнтры Польшчы.

Выхад комікса прымеркаваны да 200-годдзя выбітнага кампазітара. Аўтары – мастак Павел Кэндзерскі з Гданьску і Шыман Адамус, які цяпер жыве ў Познані.
паводле instytutksiazki.pl

Чытайце таксама

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

іншыя навіны
161