№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Чытанне як альтэрнатыва вязніцы?

21 ліпеня 2010

Чытанне як альтэрнатыва вязніцы?
Амаль дваццацігадовая гісторыя праграмы паказвае: большасць злачынцаў, якія дакрануліся да прыгожага пісьменства, не ідуць на паўторнае парушэнне закону.

Пачынальнікам праграмы “Мяняем жыцці праз літаратуру” (Changing Lives Through Literature (CLTL)) выступіў прафесар ангельскай мовы і літаратуры Роберт Ўокслер пры ўніверсітэце горада Мічыган. У якасці эксперыменту ён пераканаў свайго сябра суддзю Кейна запісаць 8 злачынцаў, якія перыядычна праходзілі праз рукі правасуддзя, на праграму чытання літаратуры пры ўніверсітэце. На дадзены момант такія праграмы працуюць у васьмі штатах ЗША, уключна з Тэхасам, Арызонай і Нью-Ёркам.

Часцей за ўсё ўдзельнічаць у такіх праграмах прапануюць рэцыдывістам, вінным у даволі цяжкіх злачынствах: разбой, напад, наркотыкі. Групы з прыкладна 30 чалавек складаюцца з асобаў аднаго полу. Падчас заняткаў “чытачы” абмяркоўваюць класічныя літаратурныя творы (“Забіць перасмешніка”, “Пра мышэй і людзей”, “Стары і мора” і г.д.), але праграма часцей за ўсё складаецца з твораў, дзе закранаюцца тыя праблемы, з якімі і сутыкнуліся злачынцы падчас свайго жыцця. Акрамя ўніверсітэцкага выкладчыка падчас абмеркавання прысутнічае судззя, а таксама афіцэр, якія ажыццяўляе нагляд за ўмоўна асуджанымі.

Але, па словах Роберта Ўокслера, грамадскасць прымае такую праграму не зусім адназначна. Крытыкі праграмы выказвалі абурэнне тым, што парушальнікі закону наведваюць універсітэт абсалютна бясплатна, у той час як студэнтам за гэта трэба плаціць немалыя грошы. “Некаторыя нават вырашылі, што правапарушальнікі скрадуць у іх грошы. Ім хапіла б усяго аднаго выпадку, але такога пакуль не здаралася”.

У Тэхасе грамадскасць удалося пераканаць, прадэманстраваўшы, як мала грошай патрабуе праграма. Прыкладам, пажыццёвае зняволенне абыходзіцца падаткаплатнікам у 30 000 даляраў за год, у той час як “рэабілітацыйна праграма” будзе каштаваць усяго 500.

Але галоўным, на думку Ўокслера, ёсць той досвед, які правапарушальнікі набываюць падчас наведвання чытацкіх груп. Да таго ж, з 597 удзельнікаў праграмы ў адной з акругаў Тэхаса з 1997 па 2008 год толькі 36 (6 %) парушылі закон ізноў і былі накіраваныя ў турму.

Падобная праграма існуе і ў Вялікабрытаніі, але ў адрозненне ад ЗША, яна хутчэй валанцёрская і не мае фінансавай падтрымкі з боку дзяржавы.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
408