№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дублін назвалі "Горадам літаратуры"

27 ліпеня 2010

Дублін назвалі
Міністр турызму, культуры і спорту Ірландыі Мэры Ханафін лічыць, што гэты тытул Дублін атрымаў цалкам заслужана, бо "ён мае багатае літаратурнае мінулае, сучасную літаратуру, якая энэргічна развіваецца, мноства фестываляў і турыстычных цікавостак", да таго ж менавіта тут "нарадзіліся і пісалі вялікія пісьменнікі". Спн. Ханафін мяркуе, што гэтая падзея прыцягне большую колькасць турыстаў у ірландскую сталіцу ды "павялічыць прывабнасць усяго вострава".


паб з "Уліса" Джэймса Джойса

Вядома, што пры наданні звання "Горад літаратуры" ЮНЭСКА кіруецца шэрагам крытэраў, такіх як колькасць і якасць рэдакцыяў, выдавецтваў, бібліятэк, кнігарань і навучальных установаў. Улічваюцца літаратурныя фестывалі, імпрэзы і іншыя падобнага кшталту мерапрыемствы, што ладзяцца ў горадзе, а таксама "інтэграцыя літаратуры ў гарадское асяроддзе" і ўдзел у літаратурным жыцці СМІ.

Дагэтуль тытул "Горад літаратуры" атрымалі Эдынбург (Шатландыя, 2004), Мельбурн (Аўстарлія, 2008) і Аёва-Сіты (ЗША, 2008).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

360