№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Элтан Джон напіша мюзікл па “Ферме” Оруэла

27 ліпеня 2010

Элтан Джон напіша мюзікл па “Ферме” Оруэла
Хол распавёў журналістам, што ўжо цалкам заглыбіўся ў працу над мюзіклам і піша песні для свіней і іншых жывёл. На яго думку, "Ферма" ідэальна падыходзіць для перанясення на сцэну, а оруэлаўскія выразы кшталту " Усе жывёлы роўныя. Але некаторыя жывёлы раўнейшыя за іншых" выдатна ўпісваюцца ў вершы для нумароў.

Па словах Хола, на досведзе "Білі Эліёта" ён пераканаўся, што Элтан Джон любіць брацца за працу, калі тэксты ўжо амаль гатовыя. Праца над мюзіклам мусіць заняць каля двух гадоў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

338