№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Папа Бенедыкт XVI напісаў кнігу для дзяцей

28 ліпеня 2010

Папа Бенедыкт XVI напісаў кнігу для дзяцей
Кніга "Ісусавы сябры" (Gli Amici di Gesù), выдадзеная ў італьянскім выдавецтве Piccola Casa Editrice, уключае фрагменты са штотыднёвых казаняў Бенедыкта XVI. Папа "бярэ нас за руку і ідзе побач пакуль мы дазнаемся, хто быў першымі Ісусавымі прыяцелямі, як яны з Ім пазнаёміліся, і як Ён захапіў іх настолькі, што яны ніколі больш Яго не пакінулі", - піша ў прадмове гішпанскі святара Юліян Карон (Julian Carron).

48 старонак кнігі аздобіў малюнкамі італьянскі мастак Франка Віньяцыа (Franco Vignazia).

На сёння кніга надрукаваная толькі на італьянскай мове, але чакаецца, што ўжо ў наступным годзе свет пабачыць гішпанская і ангельская версіі.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

300