№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Стаў вядомы “доўгі спіс” прэтэндэнтаў на “Букера-2010”

28 ліпеня 2010

Стаў вядомы “доўгі спіс” прэтэндэнтаў на “Букера-2010”
У ліку прэтэндэнтаў на перамогу апынуўся аўстралійскі пісьменнік Пітэр Кэры (Peter Carey), які ўжо двойчы заваёўваў "Букера" – у 1988 і 2001 гадах. У 2010 годзе на прэмію вылучаны раман Кэры Parrot and Oliver in America. У выпадку перамогі Кэры стане першым у гісторыі трохразовым уладальнікам "Букера".

Яшчэ тры аўтары – Дэвід Мітчэл (David Mitchell), Дэйман Гэлгут (Damon Galgut) і Роўз Трэмэйн (Rose Tremain) – раней траплялі ў кароткі спіс The Man Booker Prize. Раманы Мітчэла ў розныя гады ўключаліся ў шорт-ліст "Букера" двойчы.

Цалкам доўгі спіс прэтэндэнтаў на The Man Booker Prize за 2010 год выглядае так:

    * Peter Carey Parrot and Olivier in America

    * Emma Donoghue Room

    * Helen Dunmore The Betrayal

    * Damon Galgut In a Strange Room

    * Howard Jacobson The Finkler Question

    * Andrea Levy The Long Song

    * Tom McCarthy C

    * David Mitchell The Thousand Autumns of Jacob de Zoet

    * Lisa Moore February

    * Paul Murray Skippy Dies

    * Rose Tremain Trespass

    * Christos Tsiolkas The Slap

    * Alan Warner The Stars in the Bright Sky



Кароткі спіс "Букера" за 2010 год абвесцяць 7 верасня, а імя ўладальніка прэміі стане вядомае 12 кастрычніка. Уладальнік The Man Booker Prize атрымае чэк на 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Акрамя таго, усе шэсць аўтараў, чые кнігі ўвойдуць у кароткі спіс, атрымаюць па 2,5 тысячы фунтаў стэрлінгаў і права на перавыданне сваіх раманаў у адмысловым дызайне.

Летась пераможцай “Букера” стала Хілары Мэнтэл з раманам “Wolf Hall”.

Прэмія The Man Booker Prize уручаецца за найлепшы раман на ангельскай мове, напісаны падданым Брытанскай садружнасці альбо грамадзянінам Ірландыі.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

307