№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У ЗША выйшаў пераклад "Мёртвым не баліць"

1 жніўня 2010

У ЗША выйшаў пераклад
«Пункт гледжання апавядальніка — 18-гадовага беларускага салдата — робіць «Мёртвым не баліць» вельмі цікавым для даследчыкаў Вялікай Айчыннай вайны, савецкіх нацыянальнасцяў, мовы і ваеннай літаратуры ў цэлым, — кажа ў анатацыі да ангельскага выдання прафесарка ўніверсітэта Паўднёвай Алабамы Мара Казельскі. — Гэтая кніга таксама карысная для навучальных установаў, бо змяшчае перакладныя раманы пра вайну, напісаныя з савецкага пункту гледжання».

Пераклаў аповесць вядомы літаратуразнаўца Джозэф Мозур, у якога гэтая праца заняла апошнія тры гады.

«Вельмі ўразіў драматызм твораў гэтага пісьменніка, незвычайная шчырасць і праўдзівасць аўтарскага апісання падзеяў вайны, — піша ў сваім лісце Джозэф Мозур да журналіста нью-ёркскай газеты «Беларус». І самае галоўнае, [гэтая аповесць] — смелая ў падтэксце крытыка неасталінізму, той сістэмы, што існавала тады ў Савецкім Саюзе».

Джозэф Мозур (нар. у 1949 г.) — унук эмігрантаў з Літвы, якія прыехалі ў ЗША яшчэ да Першай сусветнай вайны. Быкавым зацікавіўся, калі прачытаў «Мёртвым не баліць» у часопісе «Новый мир» у 1981. Тады ён вучыўся на летніх курсах у Маскоўскім дзяржуніверсітэце ў якасці аспіранта. З 1983 і да цяперашняга часу Мозур працуе ва ўніверсітэтах Новага Арлеану, Паўночнай Караліны і Алабамы. Выкладае славістыку, рускую мову і нацыянальныя літаратуры, што ствараліся ў савецкіх рэспубліках.

Vasil' Bykau. The Dead Feel No Pain. Novel. New York: The Edwin Mellen Press, 2010. 365 p.
паводле nn.by

Чытайце таксама

429