№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выходзіць першы том мемуараў Фідэля Кастра

2 жніўня 2010

Выходзіць першы том мемуараў Фідэля Кастра
Першая кніга ўспамінаў падрабязна апавядае пра вайсковыя аперацыі супраць рэжыму Батысты, якія праводзіліся ў Кубінскіх гарах Сьера-Маэстра ў 1958 годзе і прывялі да перамогі ў 1959.

У 25 раздзелах Кастра узгадвае, як 74-дзённыя баі перараслі ў імклівае рэвалюцыйнае шэсце па краіне, падмацоўваючы тэкст мноствам фотаздымкаў, дыяграмаў і мапаў.

На афіцыйным урадавым сайце Кубы ўжо можна пачытаць урыўкі з успамінаў. Зрэшты, гісторыкі скептычна ставяцца да мемуараў Кастра і мяркуюць, што ніякіх новых і сапраўды важных для гісторыі фактаў у кнізе не будзе.

Пры гэтым адзначаюць, што стыль і змест успамінаў нагадвае хутчэй Юлія Цэзара, чым мемуары вядомых палітыкаў сучаснасці Тоні Блэра ці Джорджа Буша.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

396