№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Адшукалі ліст пра апошнія дні жыцця Роберта Бэрнса

4 жніўня 2010

Адшукалі ліст пра апошнія дні жыцця Роберта Бэрнса
Ліст быў адпраўлены працадаўцам Бэрнса свайму калегу. У апошнія гады жыцця асноўнай крыніцай прыбыткаў для паэта была праца зборшчыка падаткаў. За тыдзень да смерці Бэрнс сустрэўся з працадаўцам, каб атрымаць заработную плату.

Аўтар ліста піша, што здароўе паэта прыкметна пахіснулася – ён выглядаў "схуднелым і скрайне стомленым". Аднак ён таксама падкрэслівае, што пачуццё гумару і дасціпнасць ўсё роўна не пакінулі Бэрнса. Акрамя таго, у лісце цытуюцца словы самога паэта: "Мне ўсяго 36, і толькі 10 з гэтых гадоў я маю зносіны са светам. Але, скажу я вам, гэтыя гады я не сядзеў без справы". Бэрнс, відаць, меў на ўвазе дзесяцігоддзе, якое прайшло з моманту выдання яго першай кнігі "Вершы" ў 1786 годзе. Праўда, паэту на момант напісання ліста было ўжо 37 гадоў.

Роберт Бэрнс памёр 21 ліпеня 1796 году ў шатландскім горадзе Дамфрыс. Ён быў адным з перадвеснікаў рамантызму ў літаратуры і лічыцца галоўным нацыянальным паэтам Шатландыі. Дзякуючы перакладам Самуіла Маршака Роберт Бэрнс параўнальна папулярны і ў Расіі, а некаторыя яго вершы нават уключаныя ў школьную праграму. Па-беларуску паэзія Роберта Бэрнса вядомая ў асноўным праз пераклады Язэпа Семяжона.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

315