№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Шляхціца Завальню” экранізуюць

9 жніўня 2010

“Шляхціца Завальню” экранізуюць
Кінастудыя плануе пачаць працу над фільмам напрыканцы гэтага года. Па словах А. Клінава, “Беларусьфільм” мяркуе зняць дзве версіі – для тэлебачання і для кінатэатраў.

- Цяпер я працую над вялікім праектам, раблю сцэнар па матывах твора Яна Баршчэўскага "Шляхціц Завальня". Гэта будзе такая вялікая экранізацыя Баршчэўскага, праект для "Беларусфільма". 4 серыі для тэлеверсіі плюс блокбастэр - кінаверсія для кінатэатраў. Працу над фільмам плануецца завершыць у 2012 годзе.

Гэта ўжо другая версія знакамітага твора, якую збіраецца выпусціць “Беларусьфільм”. Першы фільм пра Шляціца Завальню (рэж. Віктар Тураў) выйшаў у 1994 годзе.
паводле Радыё Рацыя

Чытайце таксама

417