№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў альбом коміксаў пра Грунвальдскую бітву

17 жніўня 2010

Выйшаў альбом коміксаў пра Грунвальдскую бітву
Мастакі і сцэнарысты з Польшчы, Літвы, Украіны і Беларусі з дапамогай комікса наблізілі да сучаснага грамадства гістарычную падзею, якую большасць ведае пераважна з падручнікаў гісторыі. Каардынатарам супольнага праекта з’яўляецца Міжнародны фестываль коміксаў у Лодзі.

З беларускага боку ўдзельнікамі праекта сталі мастак, паэт і празаік Уладзімір Блюднік ды малады літаратар Віталь Воранаў, які ўпершыню ствараў комікс:

- Я быў запрошаны да ўдзелу ў праекце як сцэнарыст. Маім заданнем было напісаць гісторыю, якая будзе натхнёная падзеямі Грунвальдскай бітвы. Не абавязкова адлюстроўваць гэтую бітву ў рэальным плане, але проста быць натхнёнай гэтымі падзеямі. Гэта вялікі гонар, таму што астатнія ўдзельнікі – вядомыя стваральнікі коміксаў Польшчы, якія займаюцца гэтай справай з 90-х гадоў, з самага пачатку сучаснай гісторыі польскага комікса.

Комікс “Грунвальд-2010” пабачыў свет пакуль што на двух мовах – польскай і літоўскай. Аднак, ужо ў бліжэйшы час беларусы змогуць прачытаць яго і на роднай мове - кажа дырэктар Міжнароднага фестывалю Коміксаў у Лодзі Адам Радань:

- Гэтая кніжка прымеркаваная да Грунвальду. Яна з’яўляецца часткай праграмы, якую мы рэалізуем ужо на працягу пяці гадоў. У рамках гэтай праграмы мы выпускаем двухмоўныя кніжкі, але кожны год з іншай краінай. У гэтым годзе мы дамовіліся, што гэта будуць менавіта літоўцы. А па беларуску, па ўкраінску, па нямецку і ангельску можна будзе прачытаць у інтэрнэце.

Альбом коміксаў можна аглядаць тут: grunwald600.pl
паводле kamunikat.org

Чытайце таксама

311