№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр пісьменнік Эфраім Севела

20 жніўня 2010

Памёр пісьменнік Эфраім Севела
Як нагадвае РІА "Новости", Эфраім Севела нарадзіўся 8 сакавіка 1928 года ў Бабруйску. Пры нараджэнні быў названы Яхімам Драбкіным, аднак пазней змяніў імя і прозвішча. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.

На пачатку 70-х гадоў Севела прыняў удзел у палітычнай акцыі. Разам з групай аднадумцаў ён паспрабаваў захапіць прыёмную старшыні Вярхоўнага Савета СССР, патрабуючы дазволіць габрэям выязджаць з Савецкага Саюза ў Ізраіль. Пасля судовага працэсу па гэтай справе Севелу выслалі з краіны.
паводле euroradio.by

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Новыя кнігі з серыі "Паэты планеты": Катул, Каханоўскі, Кітс, Гайнэ

19 красавіка ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пройдзе прэзентацыя новых кніг з серыі "Паэты планеты".

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Адкрыты прыём заявак на прэмію Шэрмана

Прэмія Шэрмана ўручаецца за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову. Пераможца атрымае чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 10 ліпеня.

іншыя навіны
148