№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Джэйн Остэн мела праблемы з пунктуацыяй

20 жніўня 2010

Джэйн Остэн мела праблемы з пунктуацыяй
Як адзначае газета, строгі і акуратны стыль, які прынёс Остэн вядомасць, – хутчэй заслуга яе выдаўцоў. Куратары выставы адзначаюць, што ў чарнавіках Джэйн Остэн часта злоўжывала даданымі сказамі, якія да таго ж амаль ніколі не вылучала коскамі.

"Часам яна ставіла знакі прыпынку, але, як правіла, у даволі нечаканых месцах", – заявіў адзін з арганізатараў выставы. Ён дадаў таксама, што ў чарнавіках Остэн адсутнічае падзел тэксту на абзацы.

У той жа час куратары адзначылі, што ў чарнавіках выразна прасочваецца праца думкі Остэн, якая запісвала сцэны рамана суцэльным струменем. Арганізатары выставы выказалі здагадку, што такі стыль пісьма спрыяў прапрацаванасці дыялогаў персанажаў Остэн і нават стаў закладам паспяховасці экранізацый яе раманаў.

Дзве часткі "Доказаў розуму" – адзіныя рукапісы Джэйн Остэн, якія завахаліся. Такім чынам, пацвердзіць свае назіранні з дапамогай чарнавікоў больш вядомых раманаў пісьменніцы – "Пыха і перадузятасць" ці "Пачуццё і пачуццёвасць" – даследнікі не змогуць.

"Доказы розуму" – апошні раман Джэйн Остэн. Рукапіс быў скончаны ў 1816 годзе, за 11 месяцаў да смерці пісьменніцы. Раман быў апублікаваны ў 1818 годзе, пасля смерці Остэн.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

310