У Рунэце з'явілася народная літаратурная прэмія
25 жніўня 2010
У спісе «Любімых пісьменнікаў» прадстаўленыя аўтары мастацкай літаратуры, чые кнігі выдаюцца параўнальна невялікімі накладамі. Сярод такіх – Уладзімір Маканін, Андрэй Слапоўскі, Дзіна Рубіна, Лінор Гаралік, Андрэй Гяласімаў, Павел Крусанаў, Аляксандр Ілічэўскі, Міхаіл Елізараў, Захар Прылепін, Вольга Слаўнікава, Марыям Петрасян, Людміла Петрушэўская, Леанід Юзэфовіч, Алена Чыжова, Раман Сенчын і іншыя.
У спіс «Любімых журналістаў» трапілі вядомыя эсэісты, сярод якіх – Аляксандр Архангельскі, Леў Рубінштэйн, Андрэй Немзер, Аляксандр Геніс, Дзмітрый Быкаў, Слава Сэ, Кірыл Кобрын, Леў Данілкін і іншыя.
У галасаванні, якое будзе праходзіць з 23 жніўня па 24 кастрычніка, могуць узяць удзел усе карыстальнікі інтэрнэту. На рахунак кожнага з тых, хто ацаніў не менш за два дзясяткі твораў, будуць залічаныя 50 рублёў са сродкаў «Імханэта». Гэтыя грошы чытач можа размеркаваць паміж намінантамі, а пры жаданні – папоўніць рахунак і ўласнымі сродкамі. З плацяжоў будзе створаны прэміяльны фонд кожнага пісьменніка. Калі карыстальнік хоча заахвоціць аўтара, які не трапіў у спісы намінантаў, ён мае магчымасць дадаць яго ў пазаконкурсны спіс «Намінанты чытачоў» і прагаласаваць за яго сваімі грашыма. Усе сродкі пасля завяршэння акцыі будуць пералічаныя пісьменнікам.
Як адзначыў кіраўнік сэрвісу «Імханэт», заснавальнік прэміі Аляксандр Доўгін, мэта прэміі – не вызначаць пераможцаў, а дазволіць чытачам ў рэжыме постаплаты аддзячыць аўтарам за атрыманае ад іх твораў задавальненне. Ён спадзяецца, што прэмія паспрыяе распаўсюджанню практыкі постфактумных, патранажных плацяжоў, якія здольныя стаць процівагай пірацтву. Па яго словах, у свеце вытворцы творчых прадуктаў ужо больш за 10 гадоў працуюць над гэтым, але звычайна усё абмяжоўваецца нейкімі адзінкавымі акцыямі. На парадку дня стаіць пытанне аб тым, як зрабіць практыку постаплаты масавай, і прэмія – крок у гэтым кірунку. Доўгін дадаў, што заснавальнікі прэміі плануюць у далейшым выкупіць оптам аўтарскія правы на запампоўку шэрагу твораў, а потым гэтыя правы бясплатна перадаць людзям. З надзеяй, зразумела, на тое, што за ўлюбёныя імі творы чытачы выкажуць жаданне заплаціць постфактум.