№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску адчыніцца кнігарня "Галіяфы"

30 жніўня 2010

У Мінску адчыніцца кнігарня
Музыка: ULADZISLAU BUBEN

Пачатак у 18:00.

Адрас: пр-т Незалежнасці, 43.

Наведнікаў урачыстай імпрэзы чакаюць падарункі і сюрпрызы!

З верасня ж будуць павялічаныя не толькі паліцы, адведзеныя пад літаратуру ў галерэі "Падземка", але будуць адноўленыя аўтограф-сесіі. Сваю папряэднюю згоду далі такія літаратары, як Віка Трэнас, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Зміцер Плян, Сяргей Календа, Віктар Лупасін (Ываноў), Сяржук Мінскевіч.

А кожны панядзелак выдавецтва “Галіяфы і галерэя “Падземка” запрашаюць на літаратурнае аб’яднанне “Вобла”!

Літаратурнае аб’яднанне “Вобла” пры выдавецтве “Галіяфы” нарадзілася летам мінулага года і ў кароткі тэрмін паспела прыцягнуць да сябе ўвагу як літаратараў-пачаткоўцаў, так і вядомых беларускіх творцаў. На паседжаннях “Воблы” прэзентавалі свае творы Адам Глобус, Уладзімір Арлоў, Зміцер Вішнёў, Уладзімір Гніламёдаў, Альгерд Бахарэвіч, Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Сяргей Календа, швейцарскі пісьменнік Роланд Райхен ды інш.

“Вобла” – вольная публічная прастора для маладых і ўжо вядомых “літаратурных рыбін”, тут кожны можа падзяліцца з прысутнымі сваімі думкамі і тэкстамі незважаючы на ўзрост, рэгаліі і званні. “Вобла” – гэта майстэрня, дзе нараджаюцца новыя імёны беларускай літаратуры XXI стагоддзя. Аб’яднанне імкнецца падтрымаць першыя крокі маладых аўтараў і дапамагчы раскрыць іх творчы патэнцыял.

З гэтай мэтай “Вобла” распачынае пошук маладых амбітных людзей: празаікаў, паэтаў, крытыкаў, эсэістаў, перакладнікаў – каб зладзіць для іх майстар-класы з удзелам вядомых беларускіх літаратараў. Майстар-класы – гэта творчыя дыялогі, падчас якіх вядомыя аўтары будуць не толькі прэзентаваць свае новыя творы, але і браць удзел у абмеркаванні творчасці маладых, дзяліцца сваім досведам і дапамагаць пазбавіцца хібаў, уласцівых тым, хто толькі пачынае свой творчы шлях.

У бліжэйшы час сваімі творамі і думкамі з аўтарамі-пачаткоўцамі падзеляцца:

    6 верасня – Юрась Пацюпа

    13 верасня – Анатоль Івашчанка

    20 верасня – Валянцін Акудовіч

    27 верасня – Уладзімір Арлоў



Кожны панядзелак літаратурнае аб’яднанне “Вобла”, выдавецтва “Галіяфы” і галерэя “Падземка” запрашаюць творчую моладзь наведаць літаратурныя баталіі (пр. Незалежнасці, 43).
паводле zmij-vish.livejournal.com

Чытайце таксама

445