№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Вікіпедыю крытыкуюць за раскрыццё фіналу п’есы Агаты Крысці

31 жніўня 2010

Вікіпедыю крытыкуюць за раскрыццё фіналу п’есы Агаты Крысці
Па словах унука пісьменніцы Мэцью Прычарда, ён "вельмі шкадуе" пра сітуацыю, якая склалася. "Мая бабуля заўсёды засмучалася, калі крытыкі ў рэцэнзіях расказвалі сюжэты яе твораў. Думаю, што гэтая сітуацыя прыкладна такога ж кшталту", – цытуе яго словы газета.

Аматары творчасці Агаты Крысці ўжо накіроўвалі некалькі петыцыяў ў фонд Wikimedia з тым, каб з артыкула прыбралі імя забойцы ці хаця б папярэдзілі пра яго згадку. На момант напісання дадзенай нататкі асоба забойцы называлася ў раздзеле пад назвай Identity of the murderer ("Асоба забойцы"). Аднак, мяркуючы па ўсім, гэтага аматарам творчасці Крысці недастаткова.

П'еса "Пастка" была ўпершыню паказаная на сцэне Каралеўскага тэатра ў Нотынгеме ў 1952 годзе. З таго ж часу яна штогод ставіцца ў Лондане. Такім чынам, за ўвесь час спектакль быў паказаны больш за 24 тысяч разоў. Адной з асаблівасцяў пастаноўкі з'яўляецца тое, што гледачоў па заканчэнні прадстаўлення просяць захаваць імя забойцы ў сакрэце дзеля інтрыгавання будучых гледачоў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

347