№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“ПрайдзіСвет” у Дзеяслове

1 верасня 2010

“ПрайдзіСвет” у Дзеяслове
Адкрывае часопіс паэзія Ігара Кулікова, заканчэнне вершаванай драмы Уладзіміра Някляева “Армагедон”, паэтычныя падборкі Дар’і Ліс і Васіля Жуковіча.

У празаічнай частцы чытачы могуць пазнаёміцца з пачаткам раману Людмілы Рублеўскай “Сутарэнні Ромула”, з працягам аповесці Леаніда Дранько-Майсюка “У Вільні і больш нідзе”, з апавяданнямі Паўла Анціпава і Анкі Упалы, дарэчы, перакладчыцы ПС.

У рубрыцы “Дэбют” друкецца падборка вершаў Настассі Кухарэнкі.

А вось рубрыка "Пераклады" часопіса “Дзеяслоў” гэтым разам цалкам прысвечаная творам, што дагэтуль мелі збольшага толькі інтэрнэт-чытачоў. У некаторай ступені пажаданне многіх прыхільнікаў “ПрайдзіСвета” выкананае – нас можна пачытаць на паперы. Сярод аўтараў, прадстаўленых у адным з нямногіх літаратурных часопісаў Беларусі, – Фэрнанду Пэсоа, Албэрту Каэйру, Багдан-Ігар Антоныч, Макс Бірбам, Кшыштаф Каміль Бачыньскі, Рэймон Радыге, Говард Філіпс Лаўкрафт, Марыю ды Са-Карнэйру і іншыя. Спадзяемся, гэтыя аўтары, дагэтуль амаль не перакладаныя на беларускую мову, знойдуць сваю аўдыторыю і сярод прыхільнікаў друкаванага слова.

Акрамя таго, часопіс “Дзеяслоў” знаёміць з дзённікавымі запісамі Міхала Дубянецкага, у раздзеле “Архівы” – перапіска Янкі Брыля і Алеся Адамовіча, у рубрыцы “У вянок памяці Ларысы Геніюш” – эсэ Міхася Скоблы і падборка вершаў знанай беларускай паэткі, якія друкуюцца ўпершыню. Таксама чытачы знойдуць у новым нумары гутарку Андрэя Масквіна са Знічом, пачатак эсэ Віталя Тараса “Сто гадоў адлучэння. Леў Талстой як люстэрка нашага адлучэння”, да 110-годдзя Уладзіміра Дубоўкі піша Ванкарэм Нікіфаровіч. У рубрыцы “Мастацтва” штрыхі да творчага партрэту мастака Сяргея Рымашэўскага робіць Юрась Барысевіч, а ў “Практыкуме” – сцэнічная прыпавесць Галіны Каржанеўскай. І ў канцы – традыцыйны ўжо агляд кніжных выданняў Беларусі.

Чытайце таксама

1128