№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Першы кангрэс літаратурных перакладчыкаў пройдзе ў Расіі

3 верасня 2010

Першы кангрэс літаратурных перакладчыкаў пройдзе ў Расіі
Па інфармацыі Расдруку, на кангрэсе гаворка пойдзе пра тое, як палепшыць якасць літаратурнага перакладу і павысіць прэстыж прафесіі перакладчыка, а таксама аб магчымасці стварэння першага ў Расіі Інстытута перакладу. Будзе абмяркоўвацца і магчымасць стварэння інфармацыйнай базы прафесійных літаратурных перакладчыкаў, а таксама выдавецтваў, зацікаўленых у прасоўванні перакладной рускай літаратуры. Акрамя таго, размова пойдзе аб складанні каталогу знакавых аўтараў, творы якіх пакуль не былі перакладзеныя на замежныя мовы.

Арганізатары мерапрыемства – гільдыя "Майстры літаратурнага перакладу" і Усерасійская дзяржаўная бібліятэка замежнай літаратуры імя М.І.Рудаміна – абмяркуюць, як можна наладзіць пастаяннае ўзаемадзеянне перакладчыкаў і спецыялістаў-стылістаў – пушкіністаў, чэхазнаўцаў – у тым ліку і ў рэжыме on-line.

"На кангрэсе нам трэба будзе абмеркаваць магчымасці стварэння першага ў Расіі Інстытута перакладу. На чале Інстытута, калі такі будзе заснаваны, стане кіраўніцтва з аўтарытэтных людзей – высокіх чыноўнікаў, вядомых перакладчыкаў, культуролагаў і літаратараў, якое будзе дапамагаць перакладчыкам у атрыманні грантаў для працы над некамерцыйнымі праектамі. У самых смелых планах – стварэнне Дома перакладчыка па прыкладзе аналагічных ў Еўропе, дзе найлепшыя расійскія і замежныя перакладчыкі змогуць разам працаваць над літаратурнымі творамі, прадстаўленымі ў шырокай бібліятэцы цэнтра", – расказаў старшыня творчага саюза "Майстры літаратурнага перакладу" Аляксандр Лівергант.

Ён удакладніў, што на кангрэсе збяруцца прадстаўнікі двух процілеглых перакладчыцкіх атрадаў – перакладчыкі з замежных моваў на рускую і перакладчыкі сучаснай і класічнай рускай прозы і паэзіі. Па яго словах, "і тым, і другім аднолькава цікава – ці магчымы мастацкі пераклад, што мы страчваем, а што набываем пры перакладзе, як навучыць літаратурнаму перакладу".

Дакладнае месца правядзення кангрэсу пакуль не вызначанае.

Кангрэс пройдзе пры падтрымцы Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях (Расдрук) і Міністэрства культуры РФ.
паводле rian.ru

Чытайце таксама

294