№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Аўстрыі выходзіць аўтабіяграфія малалетняй рабыні

8 верасня 2010

У Аўстрыі выходзіць аўтабіяграфія малалетняй рабыні
Кампуш расказвае, што маньяк Вольфганг Прыклопіл (Wolfgang Priklopil), які выкраў дзяўчынку ў дзесяцігадовым узросце, збіваў яе да 200 разоў на тыдзень. Па словах ахвяры, часам педафіл ламаў ёй косткі, а калі яна ўскрыквала ад болю, Прыклопіл проста шалеў.

Выкрадальнік, якога яна павінная была называць "маэстра" і "мой гаспадар", нярэдка прыкоўваў ахвяру да сябе кайданами і прымушаў спаць з ім у ложку. Па яго загадзе Кампуш хадзіла ў доме напаўголая і выконвала розную працу.

Калі Кампуш споўнілася 14 гадоў, яна атрымала права выходзіць са склепу наверх. У кнізе яна піша, што ёй не хапала чалавечага цяпла, таму яна нават сама прасіла свайго мучыцеля абняць яе. З часам яны ўдваіх выпрацавалі кампрамісны спосаб дотыку.

Дзяўчына піша, што для Прыклопіла, верагодна, таксама важнейшай была не фізічная блізкасць, а адчуванне побач чалавека, якога можна прыціснуць да сябе.

Нагадаем, Наташа Кампуш была выкрадзеная ва ўзросце дзесяці гадоў, калі ішла ў школу. У доме Вольфганга Прыклопіла яна правяла 8,5 гадоў, пасля чаго ў жніўні 2006 году здолела збегчы і звярнуцца ў паліцыю. Маньяк, даведаўшыся пра ўцёкі палонніцы, скончыў жыццё самагубствам, скокнуўшы пад цягнік.
паводле telegraph.co.uk

Чытайце таксама

403